Пошук

19.11.2024 15:33   Паводле: Deon.pl / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

Адпуст — гэта падтрымка, якую можа атрымаць чалавек, сутыкаючыся з наступствамі сваіх грахоў, таму варта карыстацца магчымасцямі, якія дае Касцёл.

Насамрэч, іх нашмат больш, чым многім можа здавацца, і адна з іх патрабуе малітвы на працягу літаральна ўсяго некалькіх секунд.

Як тлумачыцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, адпуст — гэта адпушчэнне Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо дараваная ў сакрамэнце паядання на споведзі.

Існуюць частковы і поўны адпусты; абодва можа атрымаць кожны ахрышчаны і ахвяраваць іх за сябе ці за памерлых, аднак не за іншых жывых людзей. Што гэта значыць на практыцы?

Тлумачэнне трэба пачынаць з граху, бо менавіта тады, калі чалавек чыніць цяжкі ці лёгкі грэх, з’яўляюцца яго наступствы. Той, хто ўчыніў грэх, нясе за яго віну, якая можа быць дараваная ў сакрамэнце паяднання на споведзі. Аднак і пасля споведзі застаецца негатыўнае наступства граху, што цягнецца за чалавекам, як шлейф. Часта кажуць, што гэта кара за грахі, але гэтае слова недакладна адлюстроўвае рэчаіснасць, якая стаіць за ім.

Як тлумачыць польскі езуіт Дарыюш Кавальчык SІ, кара за грахі, якія ўжо былі дараваныя, не з’яўляецца пакараннем, накладзеным Божай пастановай, неабходным для чагосьці Богу, а проста натуральным, лагічным наступствам граху.

Такім чынам, рэч не ў тым, што Бог прабачае грахі, а потым за іх карае, а ў тым, што нават калі камусьці грахі дараваныя, чалавек павінен змагацца з натуральнымі і лагічнымі наступствамі сваіх грахоў.

Прыкладам можа быць здрада. Нават калі віна была дараваная, яе наступствы застаюцца. Пасля споведзі грэх адпускаецца, але за грэшнікам цягнецца «шлейф» — наступства ўчыненага ім граху. «Адпуст — гэта скарачэнне такога „шлейфу“ наступстваў», — тлумачыць езуіт. Такім чынам, адпуст — гэта падтрымка, якую можа атрымаць чалавек, які сутыкаецца з наступствамі сваіх грахоў. Таму варта скарыстацца магчымасцямі, якія дае Касцёл.

Пералік усіх дзеянняў і малітваў, дзякуючы якім можна атрымаць адпуст, апублікаваны ў спецыяльным дакуменце Святога Пасаду Enchiridion Indulgentiarum ад 16 ліпеня 1999 года. Там, між іншым, можна знайсці малітву да Найсвяцейшай Панны Марыі, за якую можна атрымаць частковы адпуст. Дастатклва проста сказаць:

Святая Марыя, прыйдзі на дапамогу бедным.

Гэта не адзіная простая і кароткая малітва, за якую можна атрымаць частковы адпуст. Апостальская Пэнітэнцыярыя таксама дае магчымасць атрымаць частковы адпуст за пабожна ўчынены знак крыжа і вымаўленне словаў: У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.