Чым з'яўляецца парада? Гэта канкрэтная дапамога, выказаная навучаннем або паказам спосабаў выйсця з цяжкасцяў, якія чалавек перажывае на шляху да вызначанай сабе мэты. Раю табе, бо сам пытаюся ў сябе, што б я зрабіў у тваёй сітуацыі і што было б для мяне добрым — ты, калі хочаш, можаш зачарпнуць з майго досведу.
Каб споўніць гэты ўчынак міласэрнасці – раіць тым, хто сумняваецца, – трэба перш за ўсё знайсці на гэта час і адпаведнае месца. Трэба з кімсьці, хто сумняваецца, паразмаўляць, выслухаць яго сумненні і толькі пасля падзяліцца тым, што прыйшло ў думкі, калі яго слухаў; выказаць тое, што лічу ў гэтай сітуацыі – калі б у ёй апынуўся – адпаведным, прыдатным. Важным з’яўляецца тое, каб пакінуць шукаючаму свабоду з маіх слоў выбраць тое, што для яго найбольш адпаведнае.
Не менш важна тое, каб, сумняваючыся, маліцца аб умеласці не трапляць у роспач. Гэтая ўмеласць з’яўляецца дарам Бога і адначасова заданнем чалавека.
Святая сястра Фаўстына ў сваім «Дзённіку» піша, што ў розных крызісах, якія перажываем на дарозе духоўнага развіцця, у Касцёле знойдзем дапамогу, якая нас абароніць перад сумненнямі: «Каб не мела ні ў чым сумненняў, Ты адддаў мяне пад апеку свайго Святога Касцёла, гэтай праўдзівай і пяшчотнай Маці, якая мяне ад Твайго імя ўмацоўвае ў праўдах веры і клапоціцца, каб я ніколі не блукала. О мой Пане, на дарозе майго жыцця Ты паставіў святых святароў, якую паказваюць мне ўпэўнены шлях» (Дз. 1489).
Гэта з’яўляецца для нас добрай падсказкай – калі гаворым пра сумненні ў веры, спавяднік ці духоўны кіраўнік, якіх дае нам Касцёл, сваім словам умацоўваюць, напамінаюць і канкрэтнай парадай вядуць нас па дарозе да Бога.
Дар рады з’яўляецца адным з дароў Духа Святога. Таму, калі нехта хоча добра параіць, павінен найперш, робячы гэта, спасылацца на Бога, бо гаворка ідзе не аб тым, каб падзяліцца сваім меркаваннем, але каб добра параіць таму, хто сумняваецца.