Пошук

05.07.2024 07:00   Catholic.by

4 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг прызначэнні сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз канонік Ян Пузына пасля 25-і гадоў служэння вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах і дэкана Ашмянскага дэканату і прызначаны пробашчам парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабэрнардынскі касцёл, дэканат Гродна-Захад).

На гэтай пасадзе ксёндз Ян зменіць ксяндза прэлата Антонія Ханьку, які быў пробашчам парафіі Адшукання Святога Крыжа з 1992 года і сыходзіць на пенсію па ўзросце.

Ксёндз Ян Варанецкі вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) i прызначаны пробашчам парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў святарам за служэнне і ўдзяліў благаслаўленне на выкананне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.

Ксёндз канонік Ян Пузына нарадзіўся 20 жніўня 1972 г. Паходзіць з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 24 жніўня 1996 г. у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Ксёндз прэлат Антоні Ханька нарадзіўся 13 чэрвеня 1949 г. Паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 28 мая 1978 г. у Рызе (Латвія). Шмат гадоў быў канцлерам Гродзенскай курыі.

Ксёндз Ян Варанецкі нарадзіўся 15 ліпеня 1991 г. Паходзіць з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 4 чэрвеня 2016 г. у Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.