Пошук

18.12.2024 11:10   Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

16 снежня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах адбылася аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў, якія служаць пераважна ў парафіях паўночнай часткі Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у сустрэчы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, узялі ўдзел каля 30-і святароў.

Прысутныя выслухалі аскетычную канферэнцыю «Пакліканыя да любові на падставе энцыклікі Dilexit nos Папы Францішка», з якой выступіў духоўны айцец святароў дыяцэзіі ксёндз Анджэй Шчупал CSsR. Таксама быў час для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і магчымасць прыступіць да споведзі.

Біскуп Уладзімір Гуляй, які сёлета ўпершыню ўдзельнічае ў гэтых сустрэчах у якасці пастыра дыяцэзіі, падзякаваў духавенству за руплівае служэнне ў сваіх парафіяльных супольнасцях, асабліва ў перыяд Адвэнту, які папярэднічае святам Божага Нараджэння.

Пастыр Грождзеннскай дыяцэзіі заахвоціў духоўных асобаў быць сапраўднымі сведкамі веры ў тых месцах, куды яны былі пасланыя, а таксама пажадаў, каб сустрэча з нованароджаным Езусам напаўняла ўсіх супакоем і радасцю.

Завяршэннем сустрэчы сталі дзяленне аплаткай і супольны абед.

 

Абноўлена 18.12.2024 11:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця