Пошук

22.08.2024 12:37   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

21 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў новага дэкана Ашмянскага дэканату.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, гэтая пасада была вакантнай пасля таго, як служэнне ў Ашмянах завяршыў папярэдні дэкан, ксёндз канонік Ян Пузына, які быў прызначаны пробашчам гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа.

Новым дэканам стаў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках ксёндз Павел Раманоўскі.

Уручаючы дэкрэт новапрызначанаму дэкану, біскуп Кашкевіч удзяліў яму благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.

Ксёндз Павел Раманоўскі паходзіць са смаргонскай парафіі святога Арханёла Міхала. Прэзбітэрскае пасвячэнне было ўдзелена яму біскупам Аляксандрам Кашкевічам у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя 8 лістапада 2014 года.

Абноўлена 22.08.2024 12:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця