Пошук

05.07.2024 12:00   Catholic.by

5 і 6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, падчас якмх сёлета адбудзецца прысвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса — супакой і паяднанне нашае».

На партале Catholic.by вядзецца прамая трансляцыя з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

Праграма фэсту

  • 5 ліпеня, пятніца
    • 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
    • 18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
    • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы
    • 20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
    • 21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
    • 22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
    • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 6 ліпеня, субота
    • 0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
    • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
    • 6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
    • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
    • 8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
    • 9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
    • 10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
      • «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD)
      • «Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
    • 11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
    • на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
 
Абноўлена 06.07.2024 01:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця