Пошук

04.07.2024 23:17   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

4 ліпеня, у другой палове дня, у Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай прыбыў першы пілігрым-іерарх — біскуп Казімір Велікаселец.

Ён прыехаў у Будслаў напярэдадні сёлетняга фэсту, што пройдзе тут 5 і 6 ліпеня і падчас якога адбудзецца прысвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

79-гадовы іерарх — найстарэйшы ў беларускім каталіцкім епіскапаце — сам праехаў за рулём больш за 400 кіламетраў з Гомеля, дзе ў сваім паважным узросце здзяйсняе пастырскае служэнне і вядзе будаўніцтва касцёла.

Біскуп Казімір Велікаселец, дамініканін, вядомы як чалавек малітвы. У Будславе ён правёў шмат часу ў касцёле, молячыся ў цішыні перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Следам за ім у Будслаў прыбыў намеснік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч — наймалодшы сярод ардынарыяў мясцовага Касцёла.

Ён таксама паспяшаўся ў базыліку, каб прывітаць Маці Божую, якая ў сваім доме заўсёды чакае сваіх дзяцей, каб тут яднаць іх са сваім Боскім Сынам і выпрошваць у Яго шчодрыя ласкі.

Плануецца, што ў сёлетнім фэсце ў Будславе возьмуць удзел усе беларускія іерархі, а таксама Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, які сёлета завяршае сваё амаль чатырохгадовае служэнне ў нашай краіне.

Абноўлена 04.07.2024 23:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.