Пошук

05.07.2024 13:51   Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

Апоўдні 5 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі першыя пілігрымкі: на роварах з Мінска і пешая з Ліды.

Роварная пілігрымка стартавала 3 ліпеня ад мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы. Прыехаўшы ў Будслаў і пакінуўшы сваіх жалезных коней перад уваходам у касцёл, стомленыя але шчаслівыя, ўдзельнікі велапілігрымы першымі прывіталі Марыю ў цудадзейным Будслаўскім абразе.

Неўзабаве пасля іх прыезду ўдалёк даляцелі гукі спеваў на хвалу Маці Божай. Гэта падыходзіла да Нацыянальнага санктуарыя пешая пілігрымка з Ліды.

З лідскімі пілігрымамі ў Будслаў прыйшоў і наймалодшы беларускі іерарх: каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

Перад уваходам у базыліку пілігрымаў сустрэў і прывітаў пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Усе, хто прыбывае ў Нацыянальны санктуарый, сёлета праходзяць беспрэцэдэнтны асабісты дагляд на пунктах пропуску.

 

Абноўлена 05.07.2024 13:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.