Пошук

11.07.2026 00:26   Фота: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Catholic.by

10 ліпеня напрыканцы Імшы з удзелам пілігрымаў у марыйным санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях вядучы ксёндз Андрэй Юхнік агучыў статыстыку — колькі чалавек прыбыло да Маці Божай, колькі дзён і кіламетраў яны пераадолелі, адкуль выйшлі і нават чым былі адметныя некаторыя пілігрымкі.

1. Роварная пілігрымка Багушоўка-Тракелі: 4 дні, 132 км, 2 чалавекі. «Ехалі, рассыпаючы падшыпнікі па дарозе», з гумарам заўважыў святар.

2. Пешая пілігрымка Ліда (Слабада) — Тракелі: 5 гадзін, 23 км, 19 чалавек.

3. Пешая пілігрымка Беняконі-Тракелі: 1 дзень, 27 км, 21 чалавек. Пілігрымы назвалі сябе «самай вытрывалай пілігрымкай».

4. Пешая пілігрымка Бердаўка-Першамайскі-Тракелі: 4 гадзіны, 31 км, 37 чалавек. Вядучы назваў іх «маладымі сэрцам».

5. Пешая пілігрымка Ашмяны-Тракелі: 3 дні, 79 км, 56 чалавек. «(Ішлі) з паўночнай сталіцы нашай дыяцэзіі, адтуль, адкуль не далятаюць вароны, наперагонкі з хмарамі, выдумваючы песні», — такую жартаўлівую характарыстыку даў ксёндз Андрэй гэтай пілігрымцы.

6. Пешая пілігрымка Дзятлава-Навагрудак-Тракелі: 4 дні, 110 км, 70 чалавек. «Ішлі адныя прыгажуны і наймалодшы пілігрым, якому 1,5 месяца»,  характарыстыка пілігрымкі ад вядучага.

7. Пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату ў Тракелі: 3 дні, 66 км, 145 чалавек. «Самая гучная, якая не ішла, а плыла, а чуваць яе было ўсе дні», «пілігрымка з найстарэйшым пілігрымам, якому 83 гады».

8. Пешая «піярская» пілігрымка Шчучын-Ліда-Тракелі: 5 гадзін, 20 км, 167 «жвавых удзельнікаў».

9. Пешая пілігрымка Ліда (Фара) — Ліда (Паўднёвы) — Тракелі: 5 гадзін, 25 км, 200 чалавек. «Пілігрымка шчаслівых» паводле ксяндза Андрэя.

10. Пешая пілігрымка Воранава-Германішкі-Тракелі: 4 гадзіны, 15 км, 249 чалавек.

11. Ліда (Святой Сям'і) — Ліда (Моладзевы) — Крупава — Дзітва — Тракелі: 7 гадзін, 25 км, 267 чалавек. «Ішлі не напружваючыся», — канстатаваў вядучы.

12. 25-я юбілейная пешая пілігрымка Гродна-Тракелі: 6 дзён, 150 км, 470 пілігрымаў. «Самая лепшая», — крычалі пілігрымы падчас прэзентацыі.

Усяго ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем'яў у Тракелях на марыйныя урачыстасці 2026 года прыбыло 1703 пілігрымы.

Ксёндз Юхнік завяршыў сваю прамову, нагадваючы пра магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і запісаць малітоўную інтэнцыю ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах.

Абноўлена 11.07.2026 02:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа