Пошук


Вялікі пост у Сярэднявеччы ў заходняй хрысціянскай традыцыі стаў перыядам, сканцэнтраваным на Хрыстовых мучэннях і смерці. Для многіх гэты час мае такі характар і цяпер. Хрыстовая Ахвяра, боль, Яго апошнія крокі – захапляюць і здзіўляюць, бо ўсё гэта дзеля слабога чалавека. Чалавека, які змяняе сваё месца: то з натоўпам асуджае Божага Сына, а потым спрабуе выцерці Яго крывавы пот.

Ёсць на свеце сем асаблівых слоў – сем апошніх выразаў, сказаных Хрыстом перад смерцю. У Бібліі лічба сем азначае поўню, дасканаласць, святасць, сувязь чалавека і Бога. Сем слоў, якія выплываюць з Божага Сэрца, з’яўляюцца для нас нібы праграмай, якую мы запрошаны выканаць. Сем слоў – гэта Евангелле цярпення і міласэрнасці. Яны нібы тыя сем хлябоў, які памнажаюцца, каб накарміць галодных. Сем слоў - як сем променяў у цемры нянавісці. Сем слоў - як сямідзесяціразовае прабачэнне грэшніка.

Можна спрабаваць знайсці тэкст для разважання на кожны дзень сёлетняй падрыхтоўкі да Вялікадня. Аднак не абмінём гэтыя словы са Святога Пісання, якія напоўнены глыбокім значэннем, бо яны асвятляюць дарогу да ўваскрасення:

Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць (Лк 23, 34)
Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі (Лк 23, 43)
Жанчына, вось сын Твой; вось Маці твая (Ян 19, 26-27)
Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў? (Мц 27, 46)
Прагну (Ян 19, 28)
Здзейснілася (Ян 19, 30)
Ойча, у рукі Твае аддаю Я дух Мой (Лк 23, 46)

У гэтыя велікапосныя дні за Карлам Ранэрам, нямецкім тэолагам, хочацца паўтараць малітву: “Дай мне, Пане, пачуць у хвіліну маёй смерці словы Тваёй літасці і Тваёй любові. Аднак, каб так сталася, учыні, каб я цяпер ахвотным сэрцам прыняў Твае апошнія словы, сказаныя на крыжы”.  

Кс. Кірыл Бардонаў

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця