Пошук

20.11.2024 19:25   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

З 29 лістапада па 1 снежня ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці.

Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, якое арганізуе гэтыя духоўныя практыкаванні, запрашае ўзяць у іх удзел усіх зацікаўленых.

Праграма:

  • 29 лістапада, пятніца
    • 18.45 – прывітанне
    • 19.00 – святая Імша
    • 20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх
  • 30 лістапада, субота
    • 10.00 – канферэнцыя
    • 11.30 – Крыжовы шлях
    • пасля малітвы – перапынак (абед)
    • 15.00 – падрыхтоўка да споведзі, споведзь, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 17.00 – святая Імша
    • пасля Імшы – перапынак
    • 19.00 – сходы груп узаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх
  • 1 снежня, нядзеля
    • 10.00 – святая Імша
    • 11.30 – канферэнцыя
    • 12.30 – абмен уражаннямі, завяршэнне рэкалекцый

Кантактныя тэлефоны для запісу і дадатковай інфармацыі:

Адрас касцёла: г. Гродна, вул. Маладзёжная, 2.

Для ўдзельнікаў з іншых мясцін будзе арганізаваны начлег.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа