Пошук

20.11.2024 11:44   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Станіслаў Бервячонак / Grodnensis.by

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне былі ўстаноўленыя кандыдатамі да дыяканскага і прэзбітэрскага пасвячэння.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, кандыдатамі да прыняцця сакрамэнту пасвячэння біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў Яраслава Казлоўскага з Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэя Януля з Віцебскай дыяцэзіі. Абрад устанаўлення кандыдатаў адбыўся на ранішняй малітве ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Біскуп Гуляй звярнуўся да новаўстаноўленых кандыдатаў з пастырскім словам, адзначыўшы асаблівую важнасць гэтага моманту ў семінарыйнай фармацыі.

Як заўважыў іерарх, стаць кандыдатам да пасвячэння — значыць атрымаць магчымасць яшчэ раз сказаць Богу «так». Вялікі магістр Міждыяцэзіяльнай семінарыі дадаў, што святарства сёння з’яўляецца «выклікам і адказнасцю».

Біскуп Уладзімір Гуляй пажадаў семінарыстам добра выкарыстаць час падрыхтоўкі да служэння.

 

Абноўлена 20.11.2024 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця