Адной з галоўных у духоўным жыцці з’яўляецца справа прабачэння. Не толькі каб нам былі дараваны нашы грахі і здзейсненае ў дачыненні да нашых бліжніх зло, але каб і мы з сэрца прабачылі сабе і бліжнім.
Большасць клопатаў у нашым жыцці пачынае вырашацца, як толькі мы пачынаем працаваць над тым, каб прабачыць. Прабачэнне бывае цяжкай справай, таму патрабуе падтрымкі ад Бога і іншага чалавека – не толькі таго, хто можа нам дапамагчы прабачыць, даць добрую раду і падтрымаць, але і таго, каму мы прабачаем.
Прабачэнне вядзе да вызвалення, а таму таксама важна вызваленую прастору заняць чымсьці адпаведным.
Так, не заўсёды мы самі атрымліваем прабачэнне з боку тых, каго мы з большай ці меншай свядомасцю пакрыўдзілі. Тут зноў жа пытанне адкрытасці на Ласку і іншага чалавека.
Прабачэнне іншым не вядзе аўтаматычна да таго, што будуць прабачаць нам, як і тое, што мы самі, атрымліваючы прабачэнне, не навучымся адразу прабачаць.
Крыху з гісторыі і цікавае параўнанне:
1 талант = 34, 272 кг золата
1 дынар = сярэдні заробак за дзень працы
Нехта можа прабачыць 10 000 талантаў, а хтосьці не ўяўляе магчымым дараваць 100 дынараў...
Які доўг лягчэй прабачыць?
Эрнэст Мікалайчык
Рэкамендуем для прагляду