4 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры дабрачыннай місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбудзецца адкрыццё экспазіцыйнай прасторы «Жыццё без залежнасцяў».
Як адзначаецца на сайце Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, на выставе будзе нададзена ўвага адлюстраванню асноўных этапаў фармавання залежнасцяў: алкагольнай, наркатычнай, гульнявой і іншах, а таксама паказаны шляхі выхаду з па-чалавечы бызвыходных сітуацый.
На экспазіцыі можна будзе пазнаёміцца з дзейнасцю выбітных асобаў, якія стараліся паказаць праблему залежнасцяў і змагаліся з заганнымі звычкамі. Гаворка ідзе пра літаратара Аляксандра Ельскага, лаўрэата прэміі за духоўнае адраджэнне ксяндза Ёзаса Бульку, пісьменніка Яна Баршчэўскага і іншых.
Наведвальнікі выставы таксама даведаюцца, што пра залежнасці гаворыць Біблія.
Ксёндз Ян Зея, капелан сясцёр з законніцкай супольнасці ўршулянак на беларускім Палессі, вельмі падтрымліваў мясцовыя брацтвы цвярозасці. Святар лічыў, што вялікія рэчы «магло здзейсніць звычайнае парафіяльнае брацтва».
Экспазіцыйная прастора «Жыццё без залежнасцяў» будзе інтэрактыўнай.
- Адкрыццё выставы — 4 снежня ў 18.30
Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (ст. м. «Пралетарская»).