Пошук

16.04.2019 11:10   Catholic.by
Фота PAP/EPA/JULIEN DE ROSA

Пажар у славутай парыжскай святыні Нотр-Дам — катэдры Маці Божай, якая з’яўляецца адным з сімвалаў сталіцы Францыі — стаў вялікім выпрабаваннем для вернікаў краіны і ўсяго свету.

Моцны пажар пачаўся ў Вялікі панядзелак увечары 15 красавіка ў верхняй частцы святыні і быў спынены толькі праз некалькі гадзін.

Група людзей на вуліцах Парыжа, гледзячы на ахопленую полымем катэдру Маці Божай, пачала спантанна маліцца Ружанец.

Пра гэта піша карыстальнік сацыяльнай сеткі Твітар Ignacio Gil.

 

Арцыбіскуп Руанскі Дамінік Лебрэн на знак салідарнасці з католікамі сталіцы даў загад у 21.00 па мясцовым часе біць у званы катэдры ў Руане.

Як са спасылкай на парыжскіх пажарных паведамляе партал Deon.pl, пажар у катэдры Нотр-Дам, магчыма, быў звязаны з рэстаўрацыйнымі працамі на шпілі, які меў вышыню каля 100 метраў і разам з дахам быў цалкам знішчаны агнём.

На фота, якія публікуюць інфармацыйныя агенцтвы ўсяго свету, відаць жудасныя наступствы пажару ў галоўнай катэдры Парыжа.

Няхай гэтае вялікае выпрабаванне, з якога для вернікаў Францыі распачаўся Вялікі тыдзень, стане штуршком да ўваскрасення веры і рэлігійнага жыцця ў краіне, якую калісьці называлі «Старэйшай дачкой Касцёла», а таксама ва ўсёй Еўропе, ахопленай полымем разбуральнай секулярнай ідэалогіі.

Абноўлена 16.04.2019 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.