
Фота reuters.com
Моцны агонь паглынуў катэдру Нотр-Дам у Парыжы. Пажар узнік у панядзелак увечары ў 18.50 па мясцовым часе на верхніх ярусах будынка. Праз гадзіну абрынуўся шпіль, а пазней і увесь дах. З агнём змагаліся каля 400 пажарных. Былі задзейнічаны ўсе магчымыя сродкі, акрамя верталётаў.