Пошук

30.04.2018 09:43   Падрыхтаваў: Аляксандр Гелагаеў / Паводле: The Center for Family and Human Rights (C-Fam) / Catholic.by
Майкл Козак © twitter.com/StateDept

Як паведамілі 27 красавіка ў амерыканскім Цэнтры сям’і і правоў чалавека, т.зв. «права» на перарыванне цяжарнасці не ўваходзяць у паняцце правоў чалавека.

З такой заявай выступіў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША Майкл Козак падчас прэзентацыі гадавога амерыканскага дакладу па правах чалавека ў свеце.

Такім чынам, т. зв. «рэпрадукцыйныя правы» — тэрмін, уведзены ў амерыканскі афіцыйны ўжытак пры адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта ЗША Барака Абамы, — цяпер знік з афіцыйнага лексікону з Злучаных Штатах.

«Мы вярнуліся да першапачатковай афіцыйнай лексікі», — сказаў дыпламат, які на пачатку 2000-х гадоў быў амбасадарам ЗША ў Беларусі.

Прыхільнікі і прапагандысты абортаў раскрытыкавалі падобныя дзеянні адміністрацыі прэзідэнта-рэспубліканца Дональда Трампа, які паслядоўна адстойвае права на жыццё ненароджаных.

Раней ЗША, дзякуючы перамозе Трампа ў лістападзе 2016 года, адмовіліся ад фінансавання міжнародных арганізацый, якія, называючыся «дабрачыннымі», займаліся ў тым ліку і прапагандай абортаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа