Пошук

11.09.2026 15:53   Аляксандр Панчанка / Vatican News BY

Фота: taittowers.com

У 25-ю гадавіну тэрактаў 11 верасня ў Рыме пройдзе малітоўнае чуванне ў інтэнцыі ахвяр тэрарызму і ўсіх войнаў. У ім прымуць удзел прадстаўнікі Святога Пасада і дыпламатычнага корпуса.

Малітоўная сустрэча адбудзецца ўвечары 11 верасня 2026 года ў рымскай базыліцы Маці Божай у Трастэверы. Яе ўзначаліць мансеньёр Міхейца Блаж, намеснік сакратара па адносінах Апостальскай Сталицы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. У малітве прыме ўдзел пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы Брайн Барч, а таксама дыпламаты іншых краін.

Падзея арганізавана Супольнасцю святога Эгідзія — міжнароднай каталіцкай арганізацыяй, у цэнтры дзейнасці якой знаходзяцца малітва, дапамога бедным і спрыянне міру.

Памяць пра трагедыю, якая адбылася 25 гадоў таму, павінна весці да большых намаганняў на карысць сустрэчы і дыялогу, асабліва сёння, калі свет так моцна пакутуе ад шматлікіх канфліктаў і гвалту, заявілі арганізатары малітоўнага чування.

11 верасня 2001 года тэрарысты захапілі чатыры амерыканскія пасажырскія самалёты. Два з іх былі накіраваны ў вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, што прывяло да іх абрушэння. Трэці самалёт урэзаўся ў будынак Пентагона. У яшчэ адным лайнеры пасажыры аказалі супраціў захопнікам, і ён упаў у полі ў штаце Пенсільванія. У выніку тэрактаў загінулі 2977 чалавек, тысячы людзей пацярпелі.

Абноўлена 11.09.2026 15:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа