Пошук

01.02.2018 10:26   KAI.pl / Catholic.by

Каталіцкі Касцёл у Францыі мае намер выправіць памылкі ў перакладзе літургічных кніг, выдадзеных адразу пасля Другога Ватыканскага Сабору. Адзначаецца, што паўстагоддзя таму рэдактары новага Імшалу, як і пасля яго перакладчыкі, знаходзіліся пад прэсінгам часу.

Пасля аб’яўлення рэформы літургіі ў некаторых мясцовых Касцёлах, а найперш у Касцёле ў Францыі, ўзнікла пагроза хаосу з-за шматлікіх ініцыятыў самазваных «рэфарматараў». Тады было прынята рашэнне як мага хутчэй выдаць новую версію Імшала на французскай мове.

Гэта прывяло да шэрагу неадназначных і спрэчных рашэнняў, а таксама да памылак, асабліва ў перакладзе.

Адным з прыкладаў такой памылкі, якая ўжо амаль 50 гадоў чакае выпраўлення, з’яўляцца выраз «адзінасутнага Айцу» ў Вызнанні веры.

У французскай версіі Вызнання веры Сын з’яўляецца як быццам не «адзінасутным Айцу», а «той самай натура, што і Айцец».

У той жа час Катэхізіс, згодна з Нікейскім Саборам (325 г.), кажа, што Божыя Асобы з’яўляюцца не толькі той самай натуры, а таксама адзінасутныя (гомоузіос — consubstantialem Patri).

Для звычайных вернікаў розніца можа быць незаўважная, але не для тэолагаў, якія адразу адрэагавалі на выяўленую недакладнасць у перакладзе. З крытыкай французскага перакладу тады выступалі аўтарытэтныя франкамоўныя тэолагі таго часу, сярод якіх Анры дэ Любак, Іў Кангар і Луі Буйе.

Чакаецца, што паправак у тэкстах Імшалу будзе шмат. Канчатковую версію дапрацаванага Імшалу вясной прадставіць спецыяльная камісія, створаная французскім еіскапатам.

Ужо сёння вядома, што некаторыя варыянты выпраўленняў выклікаюць дыскусію сярод іерархаў і не маюць аднагалоснай згоды.

Праца тэолагаў і чалавечы фактар

Пытанні выклікаюць не толькі пераклады, але часам і самі літургічныя тэксты. У 2014 годзе былі апублікаваны ўспаміны а. Луі Буйе, аднаго з найлепшых знаўцаў літургіі часоў Сабора, а таксама члена камісіі, якой было даручана адаптацыя паслясаборнай літургіі.

У вельмі негатыўным ключы ён прадстаўляе працу камісіі, у прыватнасці працу яе сакратара кс. Анібале Буньіні. Айцец Буйе абвінавачвае яго ў беспадстаўным апеляванні да аўтарытэту Папы, каб зацвердзіць некаторыя варыянты, якія выклікалі амаль аднагалоснае супраціўленне членаў камісіі: «Папа таго хоча».

Французскі тэолаг прыгадвае, што аднойчы ён наведваў папу Паўла VI, які размаўляў з ім пра адну з літургічных навацый і спытаў, чаму камісія прыняла той, а не іншы варыянт.

«Буніні запэўніў нас, што Папа катэгарычна выступае за гэты варыянт», — сказаў французскі тэолаг.

«Як гэта магчыма, — здзівіўся папа Павел VI. — Мне ён сказаў, што ў гэтым пытанні вы былі адзінагалоснымі» (L. Bouyer, Mémoires, Парыж 2014, ст. 197-204).

Абноўлена 01.02.2018 12:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця