Пошук


Пачынаючы з трэцяга снежня 2017 года, католікі Францыі пачнуць выкарыстоўваць новую версію малітвы «Ойча наш». З першай нядзелі Адвэнту будзе адменена старая версія перакладу, што выкарыстоўвалася з 1966 года.

Як інфармуе Catholic Herald, сучасная французская версія «Ойча наш», выдадзеная ў 1966 годзе, змяшчае радок «не ўводзь нас у спакусу», а ў новай версіі перакладу, зацверджаным у сакавіку 2017 года французскім епіскапатам, радок будзе гучаць як «не дазволь нам увайсці ў спакусу».

Новы пераклад з лацінскай мовы ne nos inducas in tentationem прынялі таксама франкамоўныя пратэстанцкія Цэрквы. Ва ўсіх каталіцкіх святынях Францыі новы пераклад увойдзе ў сілу 3 снежня.

Абноўлена 21.11.2017 21:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа