Пошук

24.07.2024 10:43   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнаеа фота: OSV News photo/Benoit Tessier, Reuters

Экуменічная супольнасць Тэзэ падчас летніх Алімпійскіх гульняў будзе праводзіць малітвы ў некалькіх касцёлах у Парыжы і ваколіцах. Гульні распачнуцца ў французскай сталіцы 26 ліпеня і працягнуцца да 11 жніўня.

Як са спасылкай на сайт супольнасці Тэзэ taize.fr паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, малітвы пройдуць у межах ініцыятывы Канферэнцыі Біскупаў Францыі пад назвай Holy Games — «Святыя гульні», мэтай якой з’яўляецца духоўнае суправаджэнне ўдзельнікаў гэтай вялікай спартовай падзеі.

Супольнасць Тэзэ запрашае 28 ліпеня ў 20.00 на першую малітву ў касцёле святой Марыі Магдалены (Ля Маплен) ў Парыжы. Дзве наступныя адбудуцца 30 і 31 ліпеня ў 18.30 у касцёле святой Марты ў Пантэне.

На 4 жніўня ў 18.45 запланавана малітва за валанцёраў «Святых гульняў», а на 6 жніўня ў 20.30 у катэдральнай базыліцы Сэн-Дэні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.