Пошук

06.10.2026 13:54   Catholic.by

З 5 па 10 кастрычніка праходзіць візіт ў Беларусь брата Крыстафа з экуменічнай супольнасці Тэзэ, які апякуецца моладдзю з Беларусі падчас еўрапейскіх сустрэч, а таксама курыруе яе ўдзел у жыцці супольнасці на працягу года. Усяго запланавана 3 сустрэчы.

Пачынаючы ад пачатку верасня, брат Крыстаф разам з 17-ю чалавекамі з супольнасці Тэзэ і сястрой Веранікай з Беларусі і валанцёрамі рыхтаваў у Людзі (Польшча) наступную Еўрапейскую Сустрэчу Моладзі, якая адбудзецца з 28 снежня 2026 года па 1 студзеня 2027 года.

Падчас падрыхтоўкі да міжнароднай сустрэчы прадстаўнік Тэзэ прызначыў адзін тыдзень для таго, каб прыбыць у Беларусь, сустрэцца і памаліцца з паасобнымі групамі ўдзельнікаў мерапрыемстваў, арганізаваных супольнасцю Тэзэ.

Так, 5 кастрычніка адбылася сустрэча брата Крыстафа з вернікамі парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

Наступная сустрэча адбудзецца ў чацвер, 8 кастрычніка, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску (вул. Серафімовіча, 19).

Пачатак у 19.00.

Апошняя з запланаваных сустрэч распачнецца ў суботу, 10 кастрычніка, у 19.00 у Гродне ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя (пл. Савецкая, 4).

Арганізатары сустрэч з братам Крыстафам шчыра запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця