Пошук

12.10.2023 14:06   Яна Чайко / Catholic.by
Касцёл святога Стэфана ў Кракаве. Фота: Wikimedia commons

З 15 кастрычніка ў Кракаве (Польшча) аднаўляюцца рэгулярныя набажэнствы на беларускай мове.

Перапынак у іх правядзенні ў горадзе, дзе пражывае немалая колькасць беларусаў каталіцкага веравызнання, быў звязаны з адсутнасцю святара, які мог бы маліцца па-беларуску.

Ксёндз Ежы Вільк, які на працягу года служыў супольнасці, па распараджэнні свайго ардынарыя змяніў месца служэння. Новым душпастырам супольнасці прызначаны ксёндз Юрый Рашатко з Беларусі. 

Першая Эўхарыстыя адбудзецца ўжо 15 кастрычніка.

Падчас яе будуць дзякаваць за магчымасць зноў збірацца на малітву на роднай мове і прывітаюць новага душпастыра.

Святыя Імшы будуць цэлебравацца ў касцёле святога Стэфана штонядзелю ў 15.30.

Адрас: вул. Henryka Sienkiewicza 19.

 

Абноўлена 12.10.2023 14:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця