Пошук

22.09.2025 19:45   Тэкст: Кс. Кірыл Бардонаў / Фота: з архіва парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) ў Мінску / Catholic.by

Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа 20 верасня ўзначаліў святую Імшу на англійскай мове ў Мінску.

Падзея адбылася ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святоха Роха), дзе дзейнічае душпастырства для англамоўных вернікаў сталіцы.

Перад пачаткам святой Імшы паважанага прадстаўніка Апостальскага Пасаду прывітаў ксёндз канонік Юрый Санько, пробашч мясцовай парафіі.

Усяго ва ўрычастасці прыняло ўдзел каля 50-і чалавек больш чым з дзесяці краін свету: студэнты мінскіх ВНУ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, асобы, якія пераехалі жыць у Рэспубліку Беларусь з замежжа.

Святую Імшу канцэлебравалі мансеньёр Кшыштаф Сэрока, сакратар апостальскай нунцыятуры, ксёндз канонік Кірыл Бардонаў і айцец Юрый Находка OCD. Гэтыя святары па чарзе служаць святыя Імшы на англійскай мове для мясцовай супольнасці вернікаў. У гэтым ім, па магчымасці, дапамагаюць ксёндз Андрэй Лысы TChr і ксёндз Аўгуст Калясінскі.

Паколькі гэтая была вігілійная нядзельная Імша, якая цэлебруецца ўвечары ў суботу, у сваёй гаміліі арцыбіскуп Чэффаліа растлумачыў евангельскую прыпавесць пра несумленнага эканома як заклік мудра выкарыстоўваць зямное багацце дзякуючы ўмераным растратам яго на ўласныя патрэбы і дзякуючы любові і дапамозе тых, хто знаходзіцца побач з намі, таму што гэта тыя мэты, для якіх Бог даверыў нам свае благаслаўленні.

Пасля Імшы прысутныя мелі магчымасць у нефармальнай атмасферы бліжэй пазнаёміцца з Апостальскім нунцыем і распавесці, з якіх краін яны паходзяць, якія маюць зацікаўленасці і якімі сувязямі яны на дадзены момант звязаны з Рэспублікай Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця