Пошук

20.09.2023 13:05   Тэкст: Ірына Фаміна, Ганна Бычынская / Фота: Ірына Фаміна / Catholic.by

З 4 па 10 верасня ў горадзе Кальяры (Аўтаномны рэгіён Сардзінія, Італія) адбылася сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з камандамі Caritas Кальяры і Caritas Чэхіі.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў дырэктар Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі брат Анатоль Ярошка OFMCap.

Супрацоўнікі і валанцёры парафіяльных Caritas Заслаўя, Маладзечна, Нясвіжа, Слуцка і Стоўбцаў мелі магчымасць прадставіць сваю дзейнасць і пазнаёміцца з метадамі працы замежных калег.

Праца дыяцэзіяльнага Caritas Кальяры шматгранная і мае шмат праектаў, скіраваных на дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.

Дэлегаты з Беларусі наведалі шэсць парафіяльных суполак, каб даведацца і паглядзець, як валанцёры працуюць у цэнтрах выслухоўвання, супрацоўнічаюць з законнымі сёстрамі і з сацыяльнымі службамі свайго горада.

Кожны мясцовы парафіяльны Caritas мае нейкую асаблівасць.  Валанцёры займаюцца з малазабяспечанымі і нядобранадзейнымі сем’ямі, дапамагаюць ім прадуктамі, бытавымі сродкамі, адзеннем. Яны ведаюць даход кожнай сям’і (ад гэтага залежыць колькасць дапамогі), вядуць бухгалтарскую справаздачнасць. Пры парафіях валанцёры арганізуюць гурткі па інтарэсах, каб самотныя людзі маглі сустрэцца і паразмаўляць.

Дзякуючы распараджэнню дзяржаўных структур, прадпрыемствы харчавання перадаюць нерэалізаваную ежу валанцёрам, каб тыя маглі накарміць бяздомных. Таксама гарадскія улады перадалі валанцёрам аўтобус, каб тыя маглі вазіць пажылых людзей і інвалідаў, якія маюць такую патрэбу.

У кожнай парафіі дзейнічае сацыяльны пункт дапамогі з «крамай», у якой ёсць аддзелы адзення, прадуктаў харчавання. У іх вядзецца картатэка і справаздачнасць. Тут рыхтуюць для бедных прадуктовыя наборы, часам патрабуючым аплачваюць электрычнасць, купляюць газавыя балоны і білеты на аўтобус. Праводзяцца «кірмашы». Раз на год, у адпаведнасці з распараджэннем мясцовай улады, прадпрыемствы выдзяляюць ім прадукты харчавання.

Мясцовыя валанцёры арганізавалі ў супермаркетах такі від дапамогі ад грамадства, як «кошыкі салідарнасці»: любы чалавек можа штосьці купіць у краме і пакласці ў гэты кошык для дапамогі бедным.

Беларуская дылегацыя вярнулася дадому ўзбагачаная вопытам арганізаванай працы Caritas Кальяры.

У валанцёраў ўзніклі ідэі і планы на далейнае развіццё сваіх суполак, каб распаўсюджваць справы міласэрнасці да бліжніх і патрабуючых пачынаючы са сваіх парафій, а таксама вучыцца супрацоўнічаць з сацыяльнымі службамі горада.

Абноўлена 20.09.2023 18:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.