20 кастрычніка Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, знаходзячыся ў Рыме з нагоды святкавання юбілейнага года, адправіліся ў старадаўнюю Падую.
Гэты італьянскі горад вядомы сваім універсітэтам, а яшчэ больш — постаццю святога Антонія. У Беларусі культ гэтага святога значна распаўсюджаны, асабліва ў яе заходняй частцы.
У гэты дзень больш за 400 пілігрымаў з Беларусі, якія 22 кастрычніка будуць удзельнічаць у духоўных мерапрыемствах юбілейнага года ў Рыме, наведалі Падую.
Святую Імшу для пілігрымаў у Базыліцы Святога Антонія ўзначаліў арцыбіскуп Станеўскі. У прывітальным слове ён заахвоціў іх браць прыклад з жыцця святога Антонія, каб быць людзьмі глыбокай веры, мець пашану да Эўхарыстыі, жыць Евангеллем і быць гатовымі дапамагаць патрабуючым.























