Пошук

09.04.2025 23:01   Тэкст: Ганна Якімовіч (Caritas Беларусь) / Фота: Дзмітрый Мельнікаў (Caritas Мінск) / Catholic.by

З 1 па 3 красавіка ў Доме міласэрнасці ў гарадскім пасёлку Сапоцкін (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусі. Трохдзённыя разважанні праводзіў ксёндз Андрэй Зайко.

Рэкалекцыі — гэта асаблівы час шукання Хрыста і спаткання з Ім, што патрабуе цішыні, засяроджання і малітвы. Кожнаму верніку патрэбны такі момант, у якім ён мае магчымасць сабрацца з думкамі, спарадкаваць свой свет, набыць навізну ў веры і малітве.

У заключны дзень духоўных практыкаванняў святую Імшу ў інтэнцыі ўсіх супрацоўнікаў і валанцёраў Caritas Беларусі цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Падчас прамоўленай гаміліі іерарх адзначыў, што Вялікі пост — гэта благаслаўлёны час для кожнага, і заклікаў адкрыць свае сэрцы Божаму слову, каб Бог напоўніў іх сваёй прысутнасцю. Гэта дасць магчымасць супрацоўнікам і валанцёрам Caritas дарыць міласэрнасць іншым людзям.

Абноўлена 09.04.2025 23:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа