
14 снежня каля 7 гадзін раніцы здарыўся пажар у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне каля Гродна.
Мы сустрэліся з пробашчам парафіі ксяндзом Антоніем Абуховічам, каб даведацца, як праходзіць праца па аднаўленні святыні.
Перш за ўсё ксёндз Антоній выказаў шчырую падзяку ўсім, хто ў першы ж дзень пасля пажару прыйшоў на дапамогу. Каля ста чалавек, парафіян і неабыякавых людзей, не толькі з Сапоцкіна, але таксама з Гродна і іншых мястэчак, адгукнуліся на бяду. Ён падкрэсліў, што вельмі ўдзячны не толькі за фінансавую і фізічную дапамогу, але таксама за малітву і памяць, якія адчуваюцца і надаюць моц.
На дадзены момант сумеснымі намаганнямі касцёл амаль поўнасцю, за выключэннем алтарнай часткі і адной бакавой сцяны, адмыты ад сажы і куравы, прыбраныя і вывезены тры прычэпы абгарэлых дошак з даху.
Сёння распачалася праца па ўзвядзенні часовых перакрыццяў даху касцёла, над якімі з самай раніцы працуюць парафіяне.
У бліжэйшы час плануецца аднаўленне закрыстыі, якая пацярпела падчас пажару больш за ўсё. Адначасова рыхтуецца неабходная дакументацыя па аднаўленні электразабеспячэння.
Наперадзе яшчэ шмат працы, якая патрабуе намаганняў як фізічных, так і матэрыяльных. Усе, хто хацеў бы дапамагчы аднаўленню касцёла, могуць пералічыць сродкі на рахунак парафіі.
- Банкаўскія рэквізіты парафіі:
РО «Религиозная община приход костела Вознесения на небеса Пресвятой Девы Марии и святого Иосафата в г. п. Сопоцкин Гродненского района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь»
УНП 500030886
р/с BY56 AKBB3015 0000 4672 4400 0000
БИК AKBBBY2X
добровольные пожертвования на восстановление костёла













































