Пошук

19.06.2020 10:38   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: la-croix.com

У сярэдзіне жніўня ў славуты шматлікімі аздараўленнямі марыйны санктуарый на поўдні Францыі прыбудуць першыя пілігрымкі хворых, прыпыненыя ў апошні час з-за пандэміі.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, пасля адкрыцця граніц паміж краінамі Еўрасаюзу дзве галоўныя арганізацыі, якія ў Італіі займаюцца дастаўкай хворых у Люрд, распачалаі набор у першыя ў гэтым годзе групы пілігрымаў.

Хворых будуць перавозіць на самалётах і аўтобусах. Пры гэтым не ўсе катэгорыі хворых змогуць здзейсніць пілігрымку ў санктуарый. Як кажа кс. Паоло Анджэліна, дырэктар арганізацыі OFTAL, неабходна надалей выконваць усе абавязковыя санітарныя прадпісанні, якія да гэтага часу застаюцца даволі строгімі. Аднак ужо цяпер вяідаць, што попыт на пілігрымкі ў Люрд вельмі вялікі.

«Хворыя хочуць вярнуцца да Марыі», — кажа святар.

«Гэта вялікі знак надзеі, бо час ізаляцыі, заразы, эпідэміі стаў для хворых балючым ударам. Усе глыбей усвядомілі іх прысутнасць. Мы раптам зразумелі, што хворыя і здаровыя складаюць адну супольнасць. Гэтаму нас таксама вучыць Люрд.

Цяпер пасля пандэміі патрэбна вялікая надзея, якая грунтуецца не толькі на нашых чалавечых стратэгіях і разліках, але вынікае з таго, што мы ўздымаем наш позірк да нябёсаў. Гэтаму нас таксама вучыць Папа Францішак, які нядаўна маліўся перад гротам Маці Божай Люрдскай у садах Ватыкана.

Яго жэст стаў заахвочваннем для нас, каб мы вярнуліся ў Люрд, у грот аб’яўленняў, які на гэтым свеце з’яўляецца адным з галоўных вытокаў надзеі, нашым акном у неба», — кажа кс. Паоло Анджэліна.

Абноўлена 19.06.2020 10:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця