Пошук

11.02.2022 09:44   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Монсеньёр Аліўе Рыбадо-Дзюма перад гротам аб’яўленняў. Фота: SIR

З 11 лютага, калі ў Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Люрдскай і ХХХ Сусветны дзень хворага, у Люрдзе зноў адкрываецца для наведванняў славуты грот аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пра гэта са спасылкай на рэктара Люрдскага санктуарыя ксяндза Аліўе Рыбадо-Дзюма паведаміла Польская рэдакцыя парталу Vatican News.

Як адзначае святар, у Люрдзе вера выражаецца ў жэстах народнай пабожнаці, у простых знаках святла, вады і скалы. Таму настолькі важна, што пасля вымушанага двухгадовага перапынку, звязанага з эпідэмічнымі абмежаваннямі, пілігрымы зноў змогуць увайсці ў грот аб’яўленняў і дакрануцца да скалы. Рэктар санктуарыя нагадвае, што ўсе гэтыя жэсты народнай пабожнасці звязаныя з тым, што казала ў сваіх аб’яўленнях Маці Божая.

Дакранаючыся да скалы, вернік такім чынам выражае свой давер. Яна становіцца для чалавека сімвалам надзейнай апекі Панны Марыі.

Монсеньёр Рыбадо-Дзюма адзначае, што прадыктаваная санітарнымі абмежаваннямі падчас пандэміі двухгадовая забарона ўваходзіць у грот была балючым ударам для пілігрымаў. З сённяшняга дня забарона адмяняецца. Пакуль яшчэ не будзе зноў даступнае акунанне ў купелі. Да пандэміі гэта рабілі каля 350 тыс. пілігрымаў у год.

Рэктар санктуарыя запэўніў у тым, што ў Люрдзе няспынна ўзбагачаецца душпастырская дзейнасць, каб дасягнуць усіх, хто сюды прыбывае, асабліва моладзі і турыстаў-адзіночак.

«Мы займаем усё больш місійнае становішча. Мы жадаем несці Добрую Навіну, што выражаецца менавіта ў гэтым дыялогу паміж Марыяй і Бэрнадэтай.

Не ўсе з тых, хто сюды трапяле, разумеюць, дзе яны апынуліся. Мы хочам абвяшчаць ім ласку, якая дзейнічае ў гэтым месцы, якая адсюль выплывае.

Мы ведаем, што санктуарый у Люрдзе ў пэўнай ступені знік з калектыўнай памяці французаў, бо старэйшыя не перадалі гэтага маладым, якія сюды прыязджаюць. Таму мы дапамагаем ім гэта адкрыць, каб і яны маглі адчуць радасць, спакой і братэрства у гэтым выключным месцы, у атмасферы малітвы», — кажа ксёндз Аліўе Рыбадо-Дзюма.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.