Пошук

01.06.2020 13:14   Паводле: Еuronews.com / Відэа: Еuronews.com / Catholic.by
Фота: Gettyimages

30 мая Папа Францішак узначаліў малітву Ружанца ў Люрдскім гроце ў садах Ватыкана, просячы разам з вернікамі ва ўсім свеце заступніцтва Маці Божай у выбаўленні ад каранавірусу.

Люрдскі грот у Ватыканскіх садах прысвечаны Маці Божай з Люрда — вядомага санктуарыя ў Францыі, дзе адбываюцца шматлікія цуды аздараўлення.

Як паведаміла агенцтва навінаў Еuronews, разам са Святым Айцом перад фігурай Маці Божай Люрдскай у Ватыкане маліліся людзі, якіх так ці інакш закранула пандэмія каранавірусу: лекар, медсястра, законніца, шпітальны капелан, фармацэўт, журналіст, валанцёр, які працуе з тымі, хто заразіўся, пацыент, які вылечыўся ад COVID, жанчына, якая страціла блізкага чалавека, і пара, у якой падчас пандэміі нарадзілася дзіця.

Гэта стала сімвалам надзеі на выбаўленне ад пандэміі і канчатковай перамогі жыцця над смерцю.

Ружанцовае набажэнства на чале з Папам Францішкам з дапамогаю тэлемаста звязала калі пяцідзесяці марыйных санктуарыяў ва ўсім свеце.

Абноўлена 01.06.2020 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа