Пошук

19.07.2018 16:27   Паводле: Vatican News / Catholic.by
© Vatican Media

19 ліпеня папа Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах, на якім было абвешчана, што кананізацыя сямі благаслаўлёных пройдзе ў Ватыкане 14 кастрычніка 2018 г.

Святымі будуць абвешчаны папа Павел VI; арцыбіскуп Сан-Сальвадора Оскар Арнульфо Рамэра-і-Гальдамес; кс. Франчэско Спінэллі, дыяцэзіяльны святар, заснавальнік законніцкага інстытута Сясцёр адаратарак Найсвяцейшага Сакрамэнту; дыяцэзіяльны святар кс. Вінчэнцо Рамана; Марыя Катарына Каспер, заснавальніца законніцкага інстытута Бедных служак Езуса Хрыста; Назарыя Ігнасія ад святой Тэрэзы ад Езуса, заснавальніца кангрэгацыі Сясцёр місіянерак Cruzadas de la Iglesia, а таксама малады рабочы Нунцыё Сульпрыцыё.

Гэты італьянскі юнак памёр у 19-гадовым узросце ад рака касцей, які быў выкліканы нялюдскімі ўмовамі працы ў кузні, дзе яго бязлітасна эксплуатаваў ягоны дзядзька.

Нунцыё Сульпрыцыё дасягнуў святасці, з непарушнай верай зносячы страшэнныя цярпенні.

Яго вера — прыклад для сучаснай моладзі, а менавіта ёй будзе прысвечаны Сінод Біскупаў, падчас якога адбудзецца кананізацыя маладога італьянскага рабочага.

Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб мучаніцтве і сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.

Абноўлена 20.07.2018 15:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа