Сінод Біскупаў, прысвечаны пытанням моладзі, пройдзе з 3 па 28 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане. Аб гэтым стала вядома 21 лістапада з паведамлення аб трэцім пасяджэнні XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў.
Таксама было прынята рашэнне не зачыняць інтэрнэт-старонку з сінадальнай анкетай да 31 снежня 2017 г., каб даць магчымасць усім жадаючым паўдзельнічаць у перадсінадальнай дыскусіі праз адказы на адмысловыя пытанні.
Сярод запланаваных перад асамблеяй мерапрыемстваў асаблівая ўвага была ўдзелена перадсінадальнай сустрэчы моладзі, якая пройдзе ў Рыме 19-24 сакавіка 2018 г. Была абмеркавана магчымасць удзелу ў форуме праз сацыяльныя сеткі.
Тэмай XV Генеральнай Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў абрана: «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».
Падрабязней пра Сінод Біскупаў можна пачытаць ТУТ