Пошук

13.12.2024 16:34   Vatican News BY
Ілюстрацыйнае фота з асабістага архіву б-па Аляксандра Яшэўскага SDB

13 снежня Папа Францішак прызначыў чатырох членаў XVI Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыята Сіноду Біскупаў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, яны будуць браць удзел ў рэалізацыі рашэнняў апошняга сінадальнага сходу і рыхтаваць наступную Асамблею.

Членамі Рады, прызначанымі Пантыфікам, сталі кардынал Жан-Клод Ольрыш, арцыбіскуп Люксембуржскі; кардынал Рабэрто Рэполе, арцыбіскуп Турынскі; сястра Сымона Брамбіла, сакратар Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, а таксама свецкая верніца Марыя Лія Дзэрвіна, член Дыкастэрыі па справах біскупаў.

Звычайная Рада Генеральнага сакратарыята Сіноду Біскупаў складаецца з сямнаццаці чалавек.

Дванаццаць членаў былі выбраныя ўдзельнікамі сінадальнага сходу, які праходзіў у кастрычніку 2024 года ў Ватыкане. Сярод іх па адным прадстаўніку ад Усходніх Цэркваў і Акіяніі, а таксаама па два прадстаўнікі ад Паўночнай Амерыкі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі. Кіраўніком Звычайнай Рады Генеральнага сакратарыята Сіноду Біскупаў з’яўляецца сам Папа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа