Пошук

08.06.2018 11:08   Паводле: Vatican News / Catholic.by
© Vatican Media

У чэрвені Папа заклікаў маліцца да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і падтрымліваць святароў. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 6 чэрвеня прайшла ў Ватыкане.

«У пятніцу будзе адзначацца ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. На працягу ўсяго чэрвеня заклікаю маліцца да Сэрца Езуса і праз блізкасць і любоў падтрымліваць вашых святароў, каб былі вобразам Сэрца, напоўненага міласэрнай любоўю», — заахвоціў Папа.

Вітаючы моладзь, пажылых і хворых людзей, а таксама маладых сужонкаў, Папа заклікаў іх чэрпаць з Сэрца Езуса духоўны спажытак і напой для жыцця, каб, «будучы насычанымі Хрыстом, станавіліся новымі людзьмі, да глыбіні душы перамененымі Божай любоўю».

У чэрвені ў касцёлах праходзяць адмысловыя набажэнствы, прысвечаныя ўшанаванню Сэрца Езуса. Гэта традыцыя з’явілася спачатку ў Францыі, а ў 1873 г. Пій ХІ афіцыйна зацвердзіў набажэнства для ўсяго Касцёла.

Ушанаванне Сэрца Езуса ў чэрвені складаецца з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і спеву або чытання Літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая складаецца з 33 просьбаў-зваротаў, што сімвалізуюць гады зямнога жыцця Збаўцы.

Абноўлена 09.06.2018 00:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.