Пошук

06.06.2018 15:25   Catholic.by

Ва ўрачыстасць Сэрца Езуса, 8 чэрвеня, біскупы Беларусі заклікаюць маліцца аб святасці святароў і кансэкраваных асобаў.

ЗВАРОТ КАНФЕРЭНЦЫІ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Чэрвень — гэта месяц, прысвечаны асабліваму ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Мы ўдзельнічаем у адмысловых набажэнствах, спяваючы літанію і ўзносячы нашыя просьбы, каб Збаўца ўчыніў нашыя сэрцы падобнымі да свайго Боскага Сэрца, напоўненымі верай, надзеяй і любоўю, што неабходна кожнаму чалавеку для рэалізацыі галоўнай мэты нашага стварэння і паклікання — святасці.

Дзеля дасягнення гэтай мэты Бог дае шматлікія сродкі і дапамогу, каб чалавек меў магчымасць паверыць у гэтыя Божыя дары, пазнаць і прыняць іх. Бог пасылае таксама пакліканых Ім людзей, святароў, манахаў і манашак, каб яны паказвалі шлях да Бога і дапамагалі чалавеку ісці да святасці. Заданне гэтых людзей — не толькі словам, але перш за ўсё сваім прыкладам і малітвай сведчыць пра Хрыста ў сучасным свеце.

30 красавіка 2018 г. падчас пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі іерархі нашай краіны звярнулі ўвагу на гэты важны аспект служэння Касцёла і пастанавілі правесці ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 8 чэрвеня 2018 г., ва ўсіх касцёлах Беларусі дзень малітвы аб святасці святароў і кансэкраваных асобаў.

Просім падчас кожнай св. Імшы ў гэты дзень памаліцца ў гэтай інтэнцыі.

З благаслаўленнем

Біскупы Беларусі

Абноўлена 06.06.2018 15:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.