Пошук

Сутрэча Рады кардыналаў (люты 2018 г.) © Vatican Media

З 23 па 25 красавіка ў Ватыкане праходзіла 24-е пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, прысвечанае абмеркаванню тэксту новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі.

Як паведамляецца, з дзевяці членаў гэтай дарадчай групы ў сходзе не ўдзельнічаў кардынал Джордж Пэл, які цяпер знаходзіцца ў Аўстраліі, і толькі ў аўторак да калегаў змог далучыцца нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс. Святы Айцец прысутнічаў на ўсіх сустрэчах, апрача сённяшняй раніцы, з прычыны ўдзелу у агульнай аўдыенцыі, паведаміў журналістам 25 красавіка кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Грэг Бёрк.

Ён заўважыў, што папскім кансультантам яшчэ спатрэбіцца пэўны час для працы над дакументам. Потым кардыналы зацвердзяць тэкст, які будзе накіраваны Пантыфіку для далейшых кансультацый і канчатковага зацвярджэння.

Сярод розных аспектаў, якія будуць адлюстраваны ў новай Канстытуцыі, асаблівае месца зоймуць такія пытанні, як Рымская курыя на службе Святога Айца і мясцовых Касцёлаў; душпастырскі характар курыяльнай дзейнасці; стварэнне і функцыянаванне Трэцяй секцыі Дзяржаўнага сакратарыята; абвяшчэнне Евангелля і місіянерскі дух як перспектывы, што характарызуюць усю дзейнасць Рымскай курыі.

Падчас пасяджэння кардынал Шон О’Мэйлі праінфармаваў удзельнікаў аб шматлікіх намаганнях ва ўсім свеце па абароне дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі. Апрача таго, кардыналы заслухалі монсеньёра Лусьё Руіса, які паведаміў аб працэсе рэфармавання камунікацыйнай сістэмы Святога Пасаду і Ватыкана.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, чарговае пасяджэнне Рады кардыналаў пройдзе 11–13 чэрвеня гэтага года.

Абноўлена 26.04.2018 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа