
У панядзелак 24 лістапада былі апублікаваныя рэгламент Рымскай курыі і рэгламент персаналу гэтай жа структуры, якія Папа Леў XIV падпісаў напярэдадні, у нядзелю 23 лістапада, ва Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету.
Гаворка ідзе аб агульным рэгламенце курыяльных інстытутаў, а таксама аб рэгламенце, які тычыцца персаналу, што выконвае сваё служэнне ў гэтых інстытутах.
Першы рэгламент прымяняецца да агульнай дзейнасці інстытутаў і ведамстваў, якія ўваходзяць у склад Рымскай курыі, а менавіта: Дзяржаўнага сакратарыята, дыкастэрый, органаў правасуддзя і эканамічных ведамстваў.
Другі рэгламентуе арганізацыйныя, дысцыплінарныя і эканамічныя нормы, якія тычацца працоўных адносін персаналу, што служыць ў дзяржаўным сакратарыяце, дыкастэрыях, органах і ведамствах, якія ўваходзяць у склад Рымскай курыі, а таксама ва ўстановах, звязаных са Святым Пасадам.
Новы рэгламент замяняе той, які быў ухвалены святым Янам Паўлам II 15 красавіка 1999 года і ўступіў у сілу 1 ліпеня таго ж года. Ён увабраў і ўвасобіў змены, новаўвядзенні і інструкцыі, якія Папа Францішак унёс Апостальскай Канстытуцыяй Praedicate Evangelium ад 19 сакавіка 2022 года.







