Пошук

05.12.2024 12:40   Vatican News BY
Архіўнае фота: CNS photo/Vatican Media

2 і 3 снежня ў Ватыкане прайшло апошняе ў 2024 годзе пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, кардыналы абмяркоўвалі пытанні калегіяльнасці, ролі жанчын у Касцёле і сінадальнай місіі.

На пасяджэнні прысутнічалі ўсе ўдзельнікі дарадчага органа на чале з Папам Францішкам. Яно праходзіла ў Доме Святой Марты.

Кардынал Марчэло Сэмэрара прадставіў даклад аб калегіяльнасці ў Касцёле і адносінах паміж мясцовымі Касцёламі і касцёльнымі сходамі. Гэтая тэма натуральна перайшла ў абмеркаванне нядаўна завершанага Сінода.

Значная частка сустрэчы была прысвечана ролі жанчын у Касцёле. Кардыналы падвялі вынікі дыскусій па гэтай тэме, якія вяліся на працягу апошніх чатырох пасяджэнняў Рады.

Кардынал Освальд Грасіяс, старшыня адпаведнай рабочай групы, прадставіў даклад аб ролі папскіх прадстаўнікоў у кантэксце сінадальнай місіі. Таксама абмяркоўвалася ўкараненне ў дыяцэзіяльных курыях прынцыпаў Апостальскай канстытуцыі Prædicate Еvangelium.

Традыцыйна кардыналы абмяняліся меркаваннямі аб становішчы Касцёла і свету ў розных рэгіёнах, падзяліліся занепакоенасцю наконт існуючых канфліктаў і крызісаў.

Наступнае пасяджэнне Рады кардыналаў запланавана на красавік 2025 года.

Абноўлена 05.12.2024 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця