Пошук

17.04.2024 14:02   Паводле: Vatican News
Архіўнае фота: Vatican News

Роля жанчын у Касцёле, праца Сіноду і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў свеце сталі тэмамі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, працы праходзілі ў ватыканскім Доме святой Марты. У іх прымаў удзел Францішак.

15 красавіка ўдзельнікі працягнулі разважанне аб ролі жанчын у Касцёле. Падчас гэтай часткі сустрэчы выступілі сястра Хэджына да Коста Пэдру з Кангрэгацыі Місіянерак Беззаганнага Зачацця, якая падзялілася канкрэтнымі гісторыямі і думкамі некаторых бразільскіх жанчын, а таксама прафесар Стэла Мора, выкладчыца тэалагічнага факультэта Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, якая прааналізавала ролю культур у прызнанні ролі жанчыны ў розных частках свету.

16 красавіка кардынал Марыё Грэк і біскуп П’еро Кодзі прадаставілі справаздачу аб бягучым Сінодзе, а потым прагучалі разважанні аб рэалізацыі апостальскай канстытуцыі Prædicate Evangelium у дыяцэзіяльных курыях і даклады кожнага кардынала аб сацыяльнай, палітычнай і эклезіяльнай сітуацыі ў рэгіёнах свету, якія яны прадстаўляюць.

Падчас пасяджэння ўдзельнікі неаднаразова звярталі ўвагу на войны і канфлікты ў многіх месцах па ўсім свеце, асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне, і памяталі пра гэта ў сваіх малітвах.

Кардыналы, а разам з імі і Папа, выказалі заклапочанасць тым, што адбываецца, і надзею на актывізацыю намаганняў па пошуку шляхоў да перамоваў і міру.

Як паведамляецца ў заяве Прэс-службы Святога Пасаду, наступнае пасяджэнне Рады адбудзецца ў чэрвені гэтага года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа