![]()
Леў XIV распачаў сваё шостае апостальскае падарожжа. З 6 па 17 лістапада ён наведае тры краіны Паўднёвай Амерыкі — спачатку Уругвай, а затым Аргенціну і Перу.
Самалёт авіякампаніі ITA Airways з Папам на борце вылецеў 6 лістапада ў 7.05 з міжнароднага аэрапорта імя Леанарда да Вінчы ў Рыме. Каля 16.30 па мясцовым часе ён прызямліцца ў Мантэвідэа.
Леў XIV будзе знаходзіцца ва Уругваі да 8 лістапада. Гэта будзе другі візіт Наступніка святога Пятра ў гэту краіну: раней яе двойчы наведваў святы Ян Павел II — у 1987 і 1988 гадах.
Пасля афіцыйнай сустрэчы ў аэрапорце Мантэвідэа Папа накіруецца на сталічную Плошчу Незалежнасці, дзе адбудзецца цырымонія прывітання з удзелам прэзідэнта краіны Яманду Орсі. Там жа Леў XIV сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадства і дыпламатычнага корпуса, а таксама выступіць з першай прамовай у межах візіту.
Затым Святы Айцец наведае прэзідэнта ў рэзідэнцыі імя Хасэ Артыгаса. Пасля гэтага ён накіруецца ў сталічную катэдру Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і святых апосталаў Філіпа і Якуба. Там Папа ўзначаліць малітву Нешпараў разам з біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі.






