Пошук

17.11.2026 17:09   Паводле: EWTN / Catholic.by

16 лістапада, у панядзелак, калі Папа Леў XIV ехаў у папамабілі па тэрыторыі авіябазы «Лас-Пальмас» у Ліме, кінуты з натоўпу бранзалет з ружанцам трапіў яму ў твар — крыху ніжэй за правае вока.

Інцыдэнт адбыўся пасля святой Імшы, якая завяршыла апостальскі візіт Папы ў Перу. Паводле паведамленняў, на Імшу сабраліся амаль 1,5 мільёна чалавек.

На шчасце, бранзалет не трапіў Папу ў вока і не прычыніў сур’ёзных пашкоджанняў. Ён працягнуў шлях, не звяртаючыся па медыцынскую дапамогу.

Пасля Імшы Папа накіраваўся ў аэрапорт Кальяа, адкуль вылецеў у Рым, завяршыўшы свой першы пастырскі візіт у Паўднёвую Амерыку ў якасці наступніка святога Пятра.

Падчас падарожжа па Уругваі, Аргенціне і Перу Святы Айцец неаднаразова лавіў на ляту ружанцы і іншыя рэлігійныя прадметы, якія вернікі кідалі ў яго бок.

Такія жэсты часта выказваюць любоў і глыбокую пашану, але могуць быць небяспечнымі — асабліва ў вялікім натоўпе. Жэст, задуманы як праява прыхільнасці, здольны паставіць пад пагрозу фізічную бяспеку Папы і людзей побач з ім.

Абноўлена 17.11.2026 17:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа