Пошук

18.05.2026 22:29   Аляксандр Панчанка / Vatican News BY

Папа Леў XIV. Фота: ANSA

25 мая будзе абнародаваная першая энцыкліка Льва XIV. Дакумент пад назвай «Magnifica Humanitas» прысвечаны тэме «аховы чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту».

Леў XIV падпісаў сваю першую энцыкліку 15 мая — у 135-ю гадавіну энцыклікі Льва XIII «Rerum Novarum».

Прэзентацыя дакумента адбудзецца 25 мая ў ватыканскай Сінадальнай зале ў прысутнасці самога Святога Айца.

Сярод дакладчыкаў будуць кардыналы Віктар Мануэль Фернандэс, прэфект Дыкастэрыі веравучэння, і Майкл Чэрны, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Таксама выступяць прафесар Эн Роўлэндс, тэолаг і выкладчыца Дарэмскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі; Крыстафер Олах, сузаснавальнік кампаніі «Anthropic» і адзін з вядучых спецыялістаў па інтэрпрэтабельнасці нейрасетак; а таксама прафесар Леакадзі Лушомба, выкладчыца палітычнай тэалогіі і каталіцкага сацыяльнага вучэння ў Езуіцкай школе тэалогіі пры Універсітэце Санта-Клары ў Каліфорніі.

Завяршальнае слова скажа кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін. Пасля гэтага адбудзецца выступ і благаслаўленне Папы Льва XIV.

Абноўлена 18.05.2026 23:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця