Пошук

01.05.2026 15:19   jezuity.by

Нядаўна ў Ватыканскай фільматэцы быў прадстаўлены дакументальны фільм пра вядомага французскага тэолага, геолага і палеантолага айца езуіта Тэяра дэ Шардэна SJ, творцу канцэпцыі наасферы, які памёр 10 красавіка 1955 года.

Як тлумачыцца на  сайце jezuity.by, наасфера — гэта наступная «сфера» пасля геасферы і біясферы. Яна ўтвараецца чалавечай думкай, якая эвалюцыянуе да «пункта Амега» больш высокага ўзроўню чалавечай свядомасці, праяўленай у Хрысце. Калі сказаць яшчэ больш лаканічна: з часам мы ўсе станемся Езусам Хрыстом. Калі працэс «хрыстагенезісу» дасягне сваёй паўнаты, Хрыстус будзе ўсім ва ўсіх.

У адрозненне ад часоў Тэяра дэ Шардэна, сёння мы не задаёмся пытаннем, ці існуе эвалюцыя, а спрабуем зразумець, куды яна нас прывядзе і як мы можам на яе паўплываць.

Фільм «Тэяр: вучоны-візіянер» можна паглядзець да 20 мая 2026 года (працягласць: 1 гадзіна 58 хвілін, фільм на анлійскай мове, даступныя англійскія субтытры)) па спасылцы ТУТ>>> 

Пачытаць падрабязней пра асобу П'ера Тэяра дэ Шардэна, адну з самых захапляльных і складаных постацей у навуковай думцы XX стагоддзя, можна на сайце беларускіх езуітаў па спасылках ТУТ>>>  і  ТУТ>>>

Абноўлена 01.05.2026 17:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця