Пошук

07.03.2024 19:42   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Жанчыны ў Папскіх вілах падчас Другой сусветнай вайны. Фота з Ватыканскіх архіваў

Ватыканскія музеі і Папскія вілы ў Кастэль-Гандольфа бяруць удзел у святкаванні Міжнароднага жаночага дня, падрыхтаваўшы да гэтай даты адмысловыя экскурсіі.

Як паінфармавала Англійская рэдакцыя парталу Vatican News, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Ватыканскія музеі і Папскія вілы Кастэль-Гандольфа абвяшчаюць аб планах ушанаваць жанчын, якія аказалі вялікі ўплыў на гісторыю, грамадства і мастацтва, а таксама тых, хто пакінуў свой след у Папскіх вілах Кастэль-Гандольфа падчас Другой сусветная вайна.

Музеі абвясцілі аб стварэнні арыгінальнай тэматычнай экскурсіі, якую прапануюць правесці 7–8 сакавіка, каб падкрэсліць «творчы позірк» і «пяшчотнае сэрца», якія Папа Францішак назваў выразна жаночай прэрагатывай.

Ад святой Марыі Магдалены да Найсвяцейшай Маці

Удзельнікі экскурсіі скіруюцца ў Ватыканскую пінакатэку і Сікстынскую капэлу, каб палюбавацца выявамі шматлікіх жаночых постацяў, якія дзякуючы сваёй унікальнасці пакінулі трывалы след у гісторыі, грамадстве і мастацтве, сярод якіх святая Марыя Магдалена, святая Кацярына Сіенская, святая Схаластыка і Найсвяцейшая Панна Марыя.

Узяць удзел могуць усе ахвотныя, у тым ліку сем’і з дзецьмі (рэкамендаваны ўзрост 6+).

Экскурсіі, даступныя на італьянскай і англійскай мовах, цалкам пасуюць людзям з сэнсарнымі, рухальнымі і інтэлектуальнымі парушэннямі.

Жанчыны ў Кастэль-Гандольфа падчас Другой сусветнай вайны

У тым жа духу звязаныя паміж сабой Папскія вілы Кастэль-Гандольфа будуць святкаваць і ўшаноўваць усіх жанчын з прамацыйнай уваходнай платай 8 еўра. Спецыяльная прапанова распаўсюджваецца на ўсіх жанчын і дзейнічае на працягу выходных, у пятніцу 8 сакавіка і ў суботу 9 сакавіка.

Наведвальніцы а таксама іх спадарожнікі могуць самастойна або з экскурсаводам даследаваць і захапляцца ўрачыстымі памяшканнямі Папскага палаца, у тым ліку яго гістарычнымі калекцыямі, Папскімі апартаментамі і новымі музейнымі памяшканнямі, а таксама нядаўна адкрытай гісторыка-дакументальнай выставай «Кастэль-Гандольфа 1944».

Маці, дзяўчаты, законніцы, нованароджаныя Папскіх віл

Дзякуючы жывым і эмацыйным жаночым сведчанням у аўдыё- і відэаматэрыялах, а таксама шматлікім фотаздымкам маці, законніц, дзяўчынак і нованароджаных з нагоды іх знаходжання «ў выглядзе выключэння» на Папскіх вілах падчас Другой сусветнай вайны, выстава мае моцнае сімвалічнае значэнне.

Напрыканцы экскурсіі наведвальнікі могуць працягнуць свой маршрут на свежым паветры ў Садзе Маўра і Сакрэтным садзе, перш чым нарэшце зачаравацца панарамным відам на возера Альбана.

Абноўлена 07.03.2024 19:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа