Пошук

16.07.2024 14:24   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: vatican-tickets.tours

Ватыканскія музеі пашырылі прапанову для сем’яў з дзецьмі: з мінулай суботы, 13 ліпеня, у Ватыканскіх садах дзейнічае новы маршрут, мэта якога — пазнаёміцца з прыгажосцю створанага свету ў духу энцыклікі Папы Францішка Laudato si'.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, маршрут прызначаны для сем’яў з дзецьмі ва ўзросце ад 6-і да 12-і гадоў. Прайсціся ім можна па папярэднім запісе кожную суботу да 26 кастрычніка. Гіды праводзяць экскурсіі на італьянскай і англійскай мовах.

Дзеці адкрыюць для сябе «зялёныя лёгкія» Ватыкана пад кіраўніцтвам экспертаў у галіне батанікі і гісторыі мастацтва.

Маршрут спалучае ў сабе прыроду, мастацтва і веру. Яны даведаюцца пра любімыя месцы Пантыфікаў, якія шпацыравалі па Ватыканскіх садах, і навучацца пазнаваць як папскія гербы, так і расліны, якія сустракаюцца ў Святым Пісанні.

Запланаваныя майстар-класы, гульні і мерапрыемствы, у тым ліку пошукі скарбаў і чарапах, якія жывуць у Ватыкане. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Ватыканскіх музеяў, гэта будзе «сапраўднае навучанне на свежым паветры, сумеснае развіццё ўсведамлення прыгажосці і абароны нашага агульнага дома».

Маршрут таксама даступны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пасля экскурсіі можна будзе самастойна і без дадатковай платы наведаць Ватыканскія музеі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.