
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе жанчынам віншаванне «са святам вясны і прыгажосці».
«Моц і прыгажосць яе — вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню.
Вусны адкрывае з мудрасцю, і лагоднае настаўленне на яе языку»
(пар. Прып 31, 25–26).
Дарагія сёстры!
У Жаночы дзень ён не дарыў кветкі жанчынам, але цэлебраваў у іх інтэнцыі святую Імшу. Ён — гэта Папа святы Ян Павел ІІ. Хто ж, як не святыя, найлепш вучаць нас, як святкаваць Жаночы день?
Святы Ян Павел II напісаў пяць дакументаў, прысвечаных жанчыне: «Роля навучання жанчын», «Ліст да святароў аб жанчыне», «Ліст да ўдзельнікаў чацвёртай Сусветнай канферэнцыі аб жанчынах», Апостальскі ліст да жанчын Mulieris Dignitatem аб годнасці і пакліканні жанчын і энцыкліку Redemptoris Mater — «Маці Адкупіцеля», — прысвечаную самай вялікай з жанчын — Марыі.
Святы Ян Павел II з аднаго боку казаў аб геніяльнасці сэрца жанчын, а з другога падкрэсліваў, што сэрца павінна быць падпарадкавана розуму і справядлівасці. Ён казаў, што калі геніяльнасць сэрца жанчын не будзе збалансавана з розумам, справядлівасцю і верай, то яно можа быць разбуральнай сілай.
Мае дарагія сёстры! Дазвольце павіншаваць вас і запэўніць у нашай малітве. Выказваючы словы найлепшых пажаданняў, мы дзякуем вам за тое, што вы рэалізуеце пакліканне, якім Пан Бог адарыў вас. Жадаем вам Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай Будслаўскай. Няхай любоў і павага, якімі адорваў святы Юзаф Марыю, прысутнічаюць у вашым штодзённым жыцці з боку вашых мужоў, а прыклад паслухмянасці Дзіцяткі Езуса сваёй Маці заахвоціць вашых дзетак да яшчэ большай цеплыні да вас. Няхай Панна Марыя, найпрыгажэйшая з жанчын, будзе ўзорам для вас у наследаванні Яе духоўнай прыгажосці.
Перажываючы перыяд Вялікага посту, просім Марыю, якая спадарожнічала свайму Сыну Езусу Хрысту ў Яго Крыжовым шляху на Кальварыю і стаяла каля Крыжа Сына, аб моцы веры і непахіснасці надзеі для вас, з’яднанай з бязмежнаю любоўю, што мае моц пераадольваць усе цяжкасці.
Няхай ваша мацярынскае сэрца заўсёды будзе напоўнена любоўю і цеплынёй, нібы вечная крыніца пяшчоты, а ваша высакароднасць і мудрасць — нібы нотка з самай мілагучнай песні.
Няхай кожны ваш крок будзе вытанчаным танцам грацыі, а кожнае слова — кропляй мёду, падоранай тым, хто вас акружае. Няхай ваша ззянне азарае і сагравае ўсіх хто вас акружае, як святло свечкі ў змроку ночы.
Дзякуй за вашу непаўторную і жыццёва важную ролю ў свеце! Няхай вашы дні будуць поўныя радасці і спакою, а ў сэрцы гучыць вечная гармонія.
Няхай у Год беларускай жанчыны перад вашай жаночасцю і прыгажосцю схіляюцца ўсе кветкі свету.
Ад шчырага сэрца з малітвай і благаслаўленнем,
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Мінск, 8 сакавіка 2026 г.






