Пошук

07.12.2023 12:09   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота / AFP

4–5 снежня ў Доме святой Марты ў Ватыкане адбылося пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, падчас якога было ўзнята пытанне пра ролю жанчын ў Касцёле

Як са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла Беларуская служба парталу Vatican News, у сустрэчы ўзялі ўдзел усе члены Рады.

У межах дыскусіі пра ролю жанчын у Касцёле кардыналы выслухалі даклады сястры Лінды Покер з кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, выкладчыцы хрысталогіі і марыялогіі ў Папскім педагагічным факультэце Аўксіліум, Лючыі Ванціні, якая выкладае фундаментальную тэалогію, філасофію рэлігіі і філасофію пазнання ў Інстытуце рэлігійных навук у Вероне, філасофскую і тэалагічную антрапалогію ва Універсітэце імя святога Зянона ў Вероне і філасофію дыялогу ў Інстытуце экуменічных даследаванняў імя святога Бэрнардзіна ў Венецыі, а такасма ксяндза Лукі Касцільёні з Міланскай дыяцэзіі, выкладчыка фундаментальнай тэалогіі ў Міланскай семінарыі.

Рада кардыналаў пагадзілася з неабходнасцю прыслухоўвацца да жаночага аспекту Касцёла, таксама і перш за ўсё ў асобных хрысціянскіх супольнасцях, каб працэсы рэфлексіі і прыняцця рашэнняў маглі карыстацца неад’емным унёсам жанчын.

Была разгледжана сучасная сацыяльная, палітычная і касцёльная сітуацыя ў розных рэгіёнах паходжання членаў Рады, з асаблівай увагай да канфлікту ва Украіне і сур’ёзнай сітуацыі на Святой Зямлі, а таксама да працы Канферэнцыі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі ААН па змяненні клімату (СOP28) у Дубаі.

Кардынал Шон Патрык О’Мэлі праілюстраваў розныя гіпотэзы адносна арганізацыі асамблей епіскапатаў праз пяць гадоў пасля сустрэчы аб прадухіленні злоўжыванняў адносна непаўналетніх і ўразлівых людзей, якая адбылася ў лютым 2019 года, што потым былі прадметам абмеркавання і ацэнкі членаў Рады.

Сустрэча стала магчымасцю абмеркаваць першую сесію Сіноду аб сінадальнасці і працягнуць разважанне над рэалізацыяй духу, прынцыпаў і крытэрыяў Апостальскай канстытуцыі Praedicate evangelium у дыяцэзіяльных курыях.

Наступная сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам адбудзецца ў лютым 2024 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.