Пошук

01.12.2023 10:48   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота / L'Osservatore Romano

29 лістапада, напярэдадні свята святога апостала Андрэя, нябеснага заступніка і абаронцы Канстанцінопальскай Царквы, Папа Францішак звярнуўся да яе кіраўніка — Патрыярха Барталамея.

Пра гэта паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Мы горача молімся, каб спынілася бразганне зброяй, якое прыносіць толькі смерць і разбурэнне, і каб дзяржаўныя і рэлігійныя лідары шукалі шлях дыялогу і прымірэння», — напісаў Папа Францішак у пасланні да Патрыярха Канстанцінопальскага.

«Рухомы сардэчнымі пачуццямі братэрскай любові і памятаючы аб глыбокіх сувязях веры, надзеі і любові, якія аб’ядноўваюць Цэрквы-сёстры Рыма і Канстанцінопаля, шлю табе, дарагі Браце ў Хрысце, сардэчныя пажаданні»,

— сказана ў пасланні Пантыфіка.

Святы Айцец згадаў пра сустрэчу ў Ерузалеме Папы Паўла VI і Патрыярха Атэнагора ў студзені 1964 года, якая «стала фундаментальным крокам наперад у разбурэнні бар’ера непаразумення, недаверу і нават варожасці, які існаваў на працягу амаль тысячагоддзя».

На думку Папы, «усе сапраўдныя шляхі да аднаўлення поўнай камуніі паміж вучнямі Хрыста характарызуюцца асабістым кантактам і разам праведзеным часам», «супольнай малітвай і сумеснай дзейнасцю ў служэнні чалавецтву, асабліва тым, хто пацярпеў ад беднасці, насілля і эксплуатацыі».

«Няхай святыя апосталы Пётр і Андрэй заступаюцца за ўсе народы і выпрошваюць для іх дары братэрскай еднасці і міру», — завяршыў сваё пасланне Папа Францішак.

Абноўлена 01.12.2023 11:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця