Праграмны дырэктар Дыкастэрыі па камунікацыі Святога Пасаду Андрэа Тарньеллі паразважаў пра метад, прапанаваным Папам Францішкам удзельнікам Сінода Біскупаў, а таксама пра яго парады журналістам, якія асвятляюць Генеральную Асамблею Сіноду, што цяпер праходзіць у Ватыкане.
Рэдактарскі матэрыял галоўнага ватыканскага журналіста публікуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
У сваёй прамове з нагоды адкрыцця Сіноду Папа Францішак падкрэсліў, што Касцёльная асамблея адрозніваецца ад палітычнага мітынгу тым, што цэнтральнае месца ў ёй належыць слуханню Святога Духа, напісаў у сваёй аўтарскай калонцы Андрэа Тарньеллі.
Распачатая 4 кастрычніка Генеральная Асамблея ўяўляе сабой своеасаблівы Сінод, які нагадвае толькі Сінод 1986 года на тэму камуніі. На самай справе, камунія і сінадальнасць уяўляюць сабой фундаментальныя аспекты жыцця Касцёла і не звязаныя з канкрэтнымі тэмамі, — заўважыў Тарньеллі.
Святы Айцец прапанаваў Сіноду метад і звярнуўся з просьбай да журналістаў, якія будуць асвятляюць кастрычніцкія падзеі ў Ватыкане.
Метад заключаецца ў тым, каб прыслухоўвацца да Святога Духа, слухаць тое, што кажуць іншыя, дзяліцца сваім досведам, але так, каб індывідуальныя пазіцыі і пратаганізм не пераважалі над сімфанічнай гармоніяй цэлага.
Для гэтага патрабуецца аскетызм, свайго роду пост, устрыманне ад прыслухоўвання да грамадскай думкі, — зазначыў ватыканскі медыя-эксперт, дадаючы, што такім чынам, Папа «праілюстраваў стаўленне і распазнаванне, якія патрабуюцца ў першую чаргу ад удзельнікаў Сіноду».
Увечары першага дня асамблеі быў апублікаваны рэгламент, у якім гаворыцца, што «кожны з удзельнікаў абавязаны захоўваць канфідэнцыяльнасць як у дачыненні да сваіх уласных выказванняў, так і ў дачыненні да выказванняў іншых удзельнікаў», — нагадаў Тарньеллі.
Ахоўваць прастору Сіноду не азначае не ведаць, што на ім адбываецца.
На самай справе, падчас гэтага Сіноду будзе праведзена больш трансляцый у прамым эфіры, чым калі-небудзь раней: ад медытацый на рэкалекцыях да прывітальнага слова, ад уступных прамоў па кожным модулі да штодзённых брыфінгаў па змесце дэбатаў.
Тут ёсць біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія з усіх куткоў свету, якія разам, у атмасферы малітвы, а не супрацьстаяння або палярызацыі, імкнуцца ў бліжэйшыя тыдні зразумець шляхі евангельскага абвяшчэння, якія паказвае Святы Дух. Каб евангельскае пасланне дасягнула ўсіх, а Касцёл яшчэ больш адпавядаў сваёй першапачатковай місіі, быў Касцёлам з адчыненымі дзвярыма, «бацькоўскім домам, дзе ёсць месца для кожнага чалавека з яго жыццёвымі цяжкасцямі».